Здарэнне адбылося 22 верасня, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца маршруткі Мінск — Мар'іна Горка перад рэйсам рабіў чыстку салона. У ходзе ўборкі на адным з крэслаў ён выпадкова пакінуў свой мабільны тэлефон, пад чахлом якога знаходзіліся грошы.

Каля 13-й гадзіне ў аўтамабіль зайшлі пасажыры, сярод якіх была жанчына. Заўважыўшы пакінуты мабільны тэлефон, яна села на яго, пасля чаго забрала. Неўзабаве пасажырка пакінула маршрутнае таксі.

Падчас расследавання крымінальнай справы атрыманы запіс камеры відэаназірання, на якой адлюстраваны абставіны крадзяжу.

Асоба жанчыны высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0