42-гадовы Сяргей Новік з вёскі Ставы, што ў Камянецкім раёне, ужо некалькі дзён хаваецца па лясах. Яго шукае міліцыя, але пакуль безвынікова.

Вядома, што Новік позна вечарам 8 лістапада прыйшоў са стрэльбай да аднавяскоўкі Наталлі. Дзверы ў яе хаце былі адчынены. Ён паабяцаў забіць Наталлю, пасля стрэліў два разы ў столь — і сышоў.

Праз некалькі хвілін Новік завітаў да іншага суседа, Рыгора. Там Сяргей прыставіў стрэльбу да галавы мужчыны і паабяцаў забіць яго. На шчасце, сваё абяцанне Новік не здзейсніў. І сышоў з хаты.

У Следчым камітэце паведамляюць, што прычыны для агрэсіі ў Новіка не было. Вяскоўцы сцвярджаюць, што Новік прыходзіў да іх невядома чаму.

Некаторыя мясцовыя жыхары мяркуюць, што прычынай магла стаць рэўнасць. Маўляў, незадоўга да інцыдэнту Новік пасварыўся са сваёй сужыцелькай. Але дэталяў у вёсцы не ведаюць.

Пра Сяргея кажуць, што чалавек ён даволі адэкватны: «Прынамсі, праблем з псіхікай не заўважалі». Жыў у бацькоўскай хаце, дзяцей не меў. Раней працаваў у лясніцтве, але некалькі месяцаў таму звольніўся па ўласным жаданні.

Невядома, дзе сёння знаходзіцца Сяргей Новік. У той жа вечар міліцыя аб’явіла план «Сірэна», але і праз чацвёра сутак, 12 лістапада, месцазнаходжанне вяскоўца невядомае.

Калі хтосьці ведае, дзе знаходзіцца Новік, міліцыя просіць неадкладна паведаміць па тэлефоне 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?