12.11.2018 / 13:09

Беларускія банкі дасылаюць кліентам лісты з пастановай расійскага ўрада. Навошта?  18

Некалькі чытачоў «Нашай Нівы» — кліентаў розных банкаў — паведамілі, што ім прыйшлі лісты з давядзеннем новай пастановы расійскага ўрада. 

Той самай, «Аб ужытку эканамічных захадаў у сувязі з несяброўскімі дзеяннямі Украіны», якая прадугледжвае санкцыі ў дачыненні асобных украінскіх кампаній.

Скрыншот паведамлення, якое прыйшло кліенту БСБ-банка

Навошта гэта ведаць беларусам? 

Як тлумачаць у банках, яны дасылаюць паведамленні выключна для інфармавання, бо ў знешнеэканамічных угодах некаторых беларускіх кампаній могуць быць некалькі бакоў, у тым ліку расійскіх і ўкраінскіх — магчыма, акурат тых, хто трапіў пад санкцыі.

І таму кліентам варта, маўляў, улічыць гэтыя моманты ў планаванні бізнэсу.

nn.by

5
321-бах / Адказаць
12.11.2018 / 13:19
Дык а чаму тады не дасылаюць падобныя паведамленні ад уладаў Украіны? Ну лагічна ж было б - бо сустрэчныя санкцыі таксама дзейнічаюць супраць ардынцаў.
4
Юрась / Адказаць
12.11.2018 / 13:23
Падурнелi
3
Оёй / Адказаць
12.11.2018 / 13:52
А про санкции Украины или США против России, касающиеся банковских операций клиентов, эти банки сообщали? Если так - тады ўсё як мае быць.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру