Мінск дамовіўся з Масквой аб выдзяленні дзяржкрэдыту у 2019 годзе, наступная стадыя — заключэнне адпаведнага пагаднення, паведаміў у панядзелак кіраўнік Мінфіна Беларусі Максім Ермаловіч, піша ria.ru.

«Усё ў парадку, усе рашэнні прынятыя. Пытанне застаецца ў падрыхтоўцы пагаднення. Але гэта ўжо наступны год. Нейкіх новых рашэнняў мы не чакаем ні ад расійскага боку, ні са свайго боку», — паведаміў Ермаловіч журналістам.

У кастрычніку першы віцэ-прэм'ер — міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў казаў, што Мінфін РФ у наступным годзе разгледзіць пытанне аб прадастаўленні крэдыту Беларусі на суму каля 630 мільёнаў даляраў на рэфінансаванне яе абавязку перад Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0