12.11.2018 / 16:25

Як Дзмітрый Калдун выступіў на выбарах у «ДНР» — ВІДЭА 94

Беларускі спявак Дзмітрый Калдун паўдзельнічаў у канцэрце ў так званай Данецкай народнай рэспубліцы. Канцэрт адбываўся пасля выбараў, якія прайшлі 11 лістапада.

На жаль, піяршчыца спевака Юлія Сажына катэгарычна адмовілася каментаваць выступ Дзмітрыя ў ДНР. Але ў сацсетках ужо з’явілася некалькі відэаролікаў.

 «11 лістапада адбыўся канцэрт «Разам да перамогі» які сабраў на плошчы Леніна больш за 15 тысяч жыхароў.

На сцэне выступілі творчыя калектывы рэспублікі, гучалі народныя і сучасныя песні. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, гараджане, многія трымалі ў руках сцягі Данецкай народнай рэспублікі.

Канцэрту папярэднічалі народныя гулянні. Пачаліся яны ў другой палове дня. Дзеці вадзілі карагоды, спартсмены дэманстравалі навыкі адзінаборстваў, для жыхароў і гасцей сталіцы ДНР была арганізавана выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і праца гіганцкага самавара з бясплатнай гарбатай.

Выступіў часова выконваючага абавязкі кіраўніка ДНР, кіраўнік Рускага цэнтра Дзяніс Пушылін. Мерапрыемства завяршылася канцэртам зорак расійскай эстрады — спявачкі Юліі Міхальчык і выканаўцы Дзмітрыя Калдуна.

Канцэрт адбыўся пры падтрымцы Рускага цэнтра», — паведамілі мясцовыя медыя.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

11 ноября состоялся концерт «Вместе к победе» который собрал на площади Ленина более 15 тысяч жителей. На сцене выступили творческие коллективы Республики, звучали народные и современные песни. На мероприятии присутствовали представители общественных организаций, горожане, многие держали в руках флаги Донецкой Народной Республики. Концерту предшествовали народные гулянья. Начались они во второй половине дня. Дети водили хороводы, спортсмены демонстрировали навыки единоборств, для жителей и гостей столицы ДНР была организована выставка-ярмарка изделий декоративно-прикладного искусства и работа гигантского самовара с бесплатным чаем. Выступил временно исполняющего обязанности Главы ДНР, руководитель Русского Центра Денис Пушилин. Мероприятие завершилось концертом звезд российской эстрады — певицы Юлии Михальчик и исполнителя Дмитрия Колдуна. Концерт состоялся при поддержке Русского центра. #русскийцентр #россия #донецк #юлиямихальчик #дмитрийколдун #концерт #площадьленина

Публикация от Russian Centr (@russiancentr)

nn.by

10
Чеснок / Адказаць
12.11.2018 / 16:34
Потрачено
328
Уильям "Би-Джей" Бласковиц / Адказаць
12.11.2018 / 16:35
Свабодны чалавек спявае ўсім, хто шануе яго талент.Творчасць без межаў.
27
Юрась / Адказаць
12.11.2018 / 16:37
Я спадзяюся Украіна абвесьціць яго ў міжнародны вышук за дапамаганне тэрарызму! І ён больш не выедзе нікуды! Нават у Беларусь не вернецца!
Паказаць усе каментары/ 94 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру