Увечары 10 лістапада пад Бранскам на смаленскай трасе сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі і мікрааўтобус. У мікрааўтобусе знаходзілася вакальна-харавая студыя «Сузор'е» з Магілёва. Юныя артысты вярталіся з Міжнароднага конкурсу, паведамляе «Бранск Today».

У мікрааўтобус з дзецьмі ўрэзаўся легкавы аўтамабіль. На шчасце, ніхто з юных артыстаў не пацярпеў, але траўмы атрымала адна з дарослых.

На месца здарэння выязджаў старшыня «Беларускага зямляцтва на Браншчыне» Мікалай Галасоў. Ён распавёў, што ўсіх дзяцей і суправаджаючых адвялі ў кафэ на аўтазапраўцы і пакармілі.

На месца аварыі пад'ехаў кіраўнік адміністрацыі Бранскага раёна Мікалай Якушэнка. Ён даў распараджэнне размясціць гасцей з Беларусі на начлег. Дадому юныя артысты вярнуліся толькі на наступны дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0