Мэрам сталіцы Чэхіі ўпершыню стаў прадстаўнік Партыі піратаў 37-гадовы Здэнек Гржыб, паведамляе Radio Praha.
У 2017 годзе Партыя піратаў атрымала 10,8% галасоў на парламенцкіх выбарах і 22 месцы ў ніжняй палаце.
Партыя піратаў — палітычная сіла, натхнёная Пірацкай партыяй Швецыі, якая канцэнтруецца на пытаннях капірайту і інтэрнэта агулам, а таксама праблемах праў чалавека.