12.11.2018 / 18:11

Былы работнік сайта Мінабароны распускаў чуткі пра сотні загінулых у «Арэна-Сіці» 35

Уладзімір Кажэўнікаў доўгі час працаваў рэдактарам агенцтва «Ваяр», быў супрацоўнікам Міністэрства абароны. Запомніўся сваімі публікацыямі, дзе зняславіў апазіцыю.

Пасля здарэння ў гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» Кажэўнікаў напісаў у сваім фэйсбуку: «Кучы металу абваліліся на наведвальнікаў. Цяпер завалы разбіраюць уручную. Колькі чалавек загінула, пакуль не магчыма спраўдзіць. Відавочцы кажуць аб сотні загінулых».

На самай справе пры абрушванні даху ў «Арэне-Сіці» пацярпелі два чалавекі, ніхто не загінуў.

Уладзімір Кажэўнікаў. Фота vsr.by.

«У Рэспубліцы Беларуссія (так правільна называецца па-руску дзяржава) чыноўнікі хаваюць маштабы трагедыі. Ім нявыгадна пісаць праўду пра наступствы абрушэння перакрыцця ў гандлёвым цэнтры. Завалы яшчэ не разабраны, а яны хаваюць шматлікіх ахвяраў», — адзначыў Кажэўнікаў.

Уладзімір Кажэўнікаў родам з Яраслаўля (Расія). У 2015 годзе Кажэўнікаў, працуючы ў Міністэрстве абароны, пісаў, што Беларусь з’яўляецца часткай «рускага свету», а назву краіны ён прынцыпова пісаў «Белоруссія». У хуткім часе ён быў звольнены з «Ваяра». Зарабляе грошы, пішучы сцэнары для расійскіх стужак. Жыве ў Маскве.

ЗП

1
в / Адказаць
12.11.2018 / 18:17
гау-гау-гау.... добра,што з"ехау.
1
Лявон / Адказаць
12.11.2018 / 18:25
За такое можна было б асудзіць яго і зрабіць замову на экстрадыцыю з Расеі
0
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Адказаць
12.11.2018 / 18:27
Чалавеча вельмі хоча ў рай. Але аднаму ж надта страшна, таму каб сотні, а лепей тысячы адразу. Гэта і ёсць іх культура ў сваёй сутнасці.
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру