Аўтамабіль «Рэно Сцэнік» пераехаў пешахода, што ляжаў на зямлі. Пасля гэтага мужчыну пераехаў яшчэ адзін аўтамабіль — «Таёта Аўрыс», паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.
Пешаход памёр на месцы. Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу.
Устаноўлена, што раней пешаход тры разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР у якасці пешахода. Акрамя гэтага, па словах відавочцаў, мужчына быў п'яны і перад здарэннем хадзіў дарозе.