Машыну з завулка Горкага ў Маладзечне скраў 18-гадовы жыхар вёскі Цюрлі 10 лістапада.
Хлопец скарыстаўся тым, што аўтамабіль «Фіат» быў з уключаным рухавіком, ключ знаходзіўся ў замку запальвання.
Каля шостай раніцы фігурант сеў у машыну, што належала жыхару Маладзечна, і паехаў ад завулка Горкага да завулка Зялёнага, дзе трапіў у ДТЗ.
18-гадовага падазраванага затрымалі. 10 лістапада завялі крымінальную справу.