12.11.2018 / 19:19

У Гомелі п'яны 18-гадовы студэнт разграміў аўтаматычную АЗС ФОТА 13

У суботу каля поўначы ў Гомелі хлопец разграміў АЗС: пашкодзіў тэрмінал, электраправодку, заправачны пісталет, раскідаў вогнетушыцелі і кантэйнер для смецця.

Міліцэйскі нарад знайшоў вінаватага. Ім аказаўся 18-гадовы хлопец, які быў занадта п'яны.

Адказы на пытанні міліцыянеры так і не атрымалі. Хлопец сказаў, што не ведае, хто разбураў усё навокал, а ён толькі хацеў заправіць машыну, праўда, якую менавіта, не ўдакладніў — аўтамабіляў на станцыі не было. Вырашыўшы, што «допыт» скончаны, хлопец кінуўся наўцёкі, аднак збегчы яму не далі.

2
...тольки без шнуркоў / Адказаць
12.11.2018 / 19:24
У Печы яго на перавыхаванне...
2
Казік / Адказаць
12.11.2018 / 19:29
Але “асабліва небяспечнымі псіхатропнымі рэчывамі” называюць траву ды мдма, і ні ў якім разе не алкашку
6
За то, чтобы все были здоровы! / Адказаць
12.11.2018 / 19:45
И что, опять колхозный режим виноват? Вы в последнее время так настойчиво намекаете о вреде алкоголя, что уже возникло сильное желание совершенно бросить читать. (Почти с.)
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру