Кіроўца аднаго з прадпрыемстваў Мінска прынёс у бухгалтэрыю падроблены чэк з запраўкі. Цяпер яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Трыццацігадовы кіроўца пасля камандзіроўкі ў Расію прынёс у бухгалтэрыю авансавую справаздачу. Да дакумента быў прыкладзены фіктыўны чэк, па якім ён нібыта запраўляў машыну палівам. Атрыманыя грошы мужчына прысвоіў сабе.
Расійская АЗС даслала адказ, што запраўкі з гэтым чэкам не было.
Кіроўцу затрымалі, распачалі крымінальную справу.
Мужчыну зараз пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.