У Крамлі заявілі, што адміністрацыя прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева спецыяльна папрасіла, каб падчас яго сумеснага з Уладзімірам Пуціным наведвання турыстычнай выставы ў казахстанскім Петрапаўлаўску маршрут дэлегацый не праходзіў каля стэнда з Керчанскім мостам, паведамляе «РИА Новости».
Пра гэта Дзмітрый Пяскоў сказаў, каментуючы публікацыі ў расійскіх СМІ, якія паведамілі, што гэтае рашэнне было прынятае ў сувязі з тым, што Астана не прызнае «далучэнне» Расіяй украінскага Крыма.
«Гэта было пажаданне нашых казахстанскіх калег, каб маршрут праходу кіраўнікоў дзяржаў абмінуў гэты стэнд, такое сапраўды (было)», — прызнаў спікер Пуціна.