Учора ўвечары ў Гомелі адбыўся пажар у чатырохпавярховым доме. У двухпакаёвай кватэры пражывала пенсіянерка. Выратаваць яе не ўдалося.

Калі ратавальнікі прыехалі на месца, кватэра была моцна задымлена. На падлозе ў адным з пакояў знайшлі гаспадыню — 77-гадовую жанчыну. На жаль, было позна — пенсіянерка да таго моманту загінула.

У МНС лічаць, што прычынай пажару стала незатушаныя запалка. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?