Сербская праваслаўная Царква не падтрымлівае дзеянні Канстанцінопальскага патрыярхата па рэабілітацыі кіраўнікоў УПЦ КП і УАПЦ Філарэта і Макарыя, паведамляе прэс-служба рэлігійнай арганізацыі.
«Сінод Сербскай праваслаўнай царквы вымушаны канстатаваць, што Сусветны патрыярхат прыняў кананічна неабгрунтаванае рашэнне па рэабілітацыі двух украінскіх раскольнікаў Філарэта Дзенісенка і Макарыя Малеціча разам з іх духавенствам», — адзначаюць сербскія царкоўнікі.
У СПЦ дадалі, што не прымаюць літургічныя і кананічныя зносіны з Філарэтам, Макарыям і іх прыхільнікамі.
Сербская праваслаўная царква лічыць, што пытанне стварэння ва Украіне мясцовай Царквы павінна вырашацца на ўсеправаслаўным саборы.
Каментары