У Віцебску ў ДТЗ трапіў аўтамабіль хуткай дапамогі, які спяшаўся на выклік. Як паведамляе тэлеканал «Віцебск», інцыдэнт здарыўся апоўдні 12 лістапада

Медыкі спяшаліся да хворага дзіцяці: сваякі паведамілі, што ён задыхаецца. Каб хутчэй паспець, кіроўца ўключыў на аўтамабілі пробліскавыя маячкі. Аднак адно са скрыжаванняў ён праехаць не змог: у аўтамабіль медыкаў урэзаўся «Рэно». 

За рулём «Рэно» ехаў 40-гадовы мужчына. Яго даставілі ў бальніцу.

На выклік да хворага дзіцяці адправіўся іншы аўтамабіль «хуткай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0