Кадр з фільма «Мсціўцы»
Фантастычны баявік «Мсціўцы: Вайна бясконцасці» перамог у намінацыі «Фільм года» паводле версіі People's Choice Awards. Поўны спіс пераможцаў прыводзіць партал Deadline.
Стужку «Мсціўцы: Вайна бясконцасці» таксама прызналі найлепшым баевіком 2018-га, а Скарлет Ёхансан, што знялася ў ім, абвясцілі актрысай года.
Тытул «Акцёр года» атрымаў Чэдвік Боўзман дзякуючы галоўнай ролі ў фільме «Чорная пантэра».