Развітанне з народным артыстам Беларусі і СССР Ігарам Лучанком пройдзе 14 лістапада ў Цэнтральным Доме афіцэраў.
Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.
Пахаваюць кампазітара на Усходніх могілках.
Ігар Лучанок памёр на 81-м годзе жыцця. 2 лістапада ён быў шпіталізаваны ў гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Мінска з інсультам.