Навукоўцы-літаратуразнаўцы Беларусі і Расіі выявілі раней невядомы верш класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Пра гэта паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота сёння ў Маскве на адкрыцці экспертна-медыйнага форуму «Маладыя навукоўцы як прыярытэт Саюзнай дзяржавы», перадае карэспандэнт БелТА.