Паслом Беларусі ў Расіі прызначаны Уладзімір Сямашка. Адпаведнае кадравае рашэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў 13 лістапада, паведамляе БелТА.

Уладзімір Сямашка таксама па сумяшчальніцтве будзе паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Беларусі па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ.

З 2014 па жнівень 2018 года Уладзімір Сямашка працаваў на пасадзе намесніка прэм'ер-міністра Беларусі, а да гэтага на працягу некалькіх гадоў займаў пасаду першага віцэ-прэм'ера. Ва ўрадзе ён курыраваў сферы прамысловасці і паліўна-энергетычнага комплекса.

***

Уладзімір Сямашка

Нарадзіўся ў 1949 у Калінкавічах (Гомельская вобласць). Скончыў БНТУ (1972). Пасля службы ў войску (1972—1974) працаваў на «Інтэграле» (1974—1996). У 1996—2001 — генеральны дырэктар «Гарызонта». У 2001—2003 — міністр энергетыкі. У 2003 — 2014 — першы віцэ-прэм’ер, у 2014 — 2018 — віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0