Мужчын з нажавымі раненнямі знайшлі раніцай 11 лістапада ў побытавым вагончыку. 28-гадовы мясцовы жыхар быў мёртвы, яго 55-гадовы сябар яшчэ жывы.

Старэйшага мужчыну адвезлі ў рэанімацыю. Калі ён выжыве, яго чакае суд.

Па дадзеных следства, мужчына з малодшым сябрам выпівалі разам у вагончыку. Далей усё стандартна: пасварыліся, пачалася бойка. Пасля мужчыны схапілі нажы і кінуліся адзін на аднаго. Малодшаму пашанцавала менш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?