president.gov.by

president.gov.by

У МЗС Арменіі назвалі некарэктнымі заявы Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з паслом Азербайджана Латыфам Гандзілавым аб сітуацыі вакол АДКБ і Арменіі, піша aysor.am.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян павінен ва ўрадзе проста разабрацца з сітуацыяй. «Арменія ўзначальвае ЕАЭС і АДКБ, вельмі вялікая нагрузка на краіну, якая знаходзіцца на пераходным перыядзе. Ці дасць рады Арменія?», - адзначыў ён.

«Арменія разглядае АДКБ як пляцоўку для абмеркавання праблем калектыўнай бяспекі з удзелам шасці краін-членаў. Гэтая сітуацыя паказвае, што ў рамках АДКБ існуе неабходнасць абмеркаванняў, паказвае, што ўнутры АДКБ ёсць праблемы, якія павінны быць вырашаны І гэта некарэктна», — заявіла сёння на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Арменіі Ганна Нагдалян.

Яна таксама заявіла, што Арменія мае дастатковы рэсурс, каб завяршыць свой тэрмін на пасадзе генеральнага сакратара АДКБ да 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0