13.11.2018 / 17:34

Цікава ведаць: днямі ў Вярхоўным савеце СССР змяніліся прадстаўнікі ад БССР 37

13 лістапада ў большасць беларускіх СМІ прыйшлі паведамленні аб тым, што ў пачатку месяца ў Маскве адбыліся «выбары грамадзян СССР у Саветы народных дэпутатаў па выбарчых раёнах, акругах і ў Вярхоўны Савет СССР чатырнаццатага склікання».

Грамадскасці можа быць цікава, што змянілася прадстаўніцтва «БССР» у «Вярхоўным Савеце СССР»: цяпер «БССР» будзе прадстаўляць Віктар Уладзіміравіч Сцяклоў (99,67% — «за», 0,33% галасоў «супраць»). 

Змяніліся і «народныя дэпутаты» па «беларускай выбарчай акрузе», цяпер гэта: Яўген Аляксеевіч Панамарэнка («старшыня беларускай і «літоўскай» па сумяшчальніцтве) і той жа Сцяклоў. Абодва набралі па 100% галасоў. 

Варта таксама дадаць, што разам з «выбарамі» адбыўся і «рэферэндум», у ходзе якога ўсе «грамадзяне СССР» выказаліся за вяртанне адміністратыўнага дзялення 1917 года, што азначае «выключэнне» з СССР такіх адзінак, як «саюзныя рэспублікі». 

Пакуль невядома, калі дэпутаты ад «БССР» уступяць у паўнамоцтвы.

Вар'яцкія палітычныя плыні родам з Расіі апошнім часам робяцца заўважнымі і ў Беларусі. 

Чытайце: Адэпты СССР тэрарызуюць чыноўнікаў: давялі дэпутата да істэрыкі, на ўпаўнаважанага па справах рэлігій выклікалі АМАП. Хто яны? ВІДЭА

Чытайце: Беларускі пашпарт — «аўсвайс», Лукашэнка — «гаўляйтар»: гомельскі блогер праводзіць у Мінску семінары пра тое, што ўсе мы — грамадзяне БССР

Чытайце: «З 1991 года наша краіна акупаваная». У інтэрнэт трапіла шакуючае ВІДЭА семінара для беларускіх ідэолагаў

nn.by

1
Дмитриев / Адказаць
13.11.2018 / 17:50
А члены ЛДПБ были избраны?
2
Санитар / Адказаць
13.11.2018 / 18:01
А Наполеон у них в какой палате?
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
13.11.2018 / 18:03
Калі адміністрацыйнае дзяленне 1917 года (да бальшавіцкага перавароту), то Вільня са Свянцянамі і Салечнікамі наша, і Невель, Себеж ды Вялікж, і Дзвінск з Рэжыцай і Люцынам. Ур'я!
Ага, і Саколка з Беластокам, і Бельск Падляшскі з Гайнаўкай. Ур'я, ур'я!
Само сабой, і Друскенікі нашыя. Ур'я, ур'я, ур'я! 
А што з прывіленскімі губернямі? Яны, як і ў 1917-м, часова акупаваныя? 
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру