Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка расказаў пра асноўныя задачы, якія стаяць перад ім на новай пасадзе, паведамляе БелТА.

«Калі прэзідэнт нашай краіны зрабіў прапанову, я яму сказаў, што прымаю яе, таму што не ўяўляю сябе без працы. Па-іншаму я проста не ўяўляю», — адзначыў пасол.

Што тычыцца беларуска-расійскіх адносін, ён падкрэсліў, што Расія была, ёсць і будзе асноўным гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі.

«Так ужо склалася гістарычна. І тэрытарыяльна, і адзіная ментальнасць, гісторыя наша. Вы цудоўна разумееце, што ні з адной краінай у нас такога тавараабароту няма, як з Расіяй. Напэўна, у гэтым годзе будзе мільярдаў 35 (даляраў)», — сказаў Уладзімір Сямашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0