Мантаж галоўнай елкі Беларусі распачнуць 20 лістапада, паведамляе БелТА.

Вышыня елкі, якая традыцыйна размесціцца на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, складзе каля 34 метраў. Металічны каркас апрануць у лапкі і ўпрыгожаць шарамі. Асаблівасцю ўбора стане ілюмінацыя з выкарыстаннем піксельных тэхналогій — замест светлавых гірляндаў выкарыстаюць гірлянду, на якой кожны піксель будзе кіравацца.

Вывозіць каркас пачнуць 20 лістапада, на яго ўстаноўку і афармленне лапкамі спатрэбіцца 5-6 дзён. Затым ёлку будуць упрыгожваць спецыялісты прадпрыемства «Мінгарсвятло».

Чакаецца, што да 15 снежня ўсе работы завершацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0