37-гадовы жыхар Жлобіна неаднаразова аказваў паслугі кіроўцы сваёй знаёмай. Апошні раз ён вазіў жанчыну ў Крым. Там гаспадыня транспартнага сродку купіла партыю алею і некалькі каністраў спірту.
Вярнуўшыся ў Жлобін, у якасці аплаты за паслугі яна аддала кіроўцу тры пяцілітровыя бутэлькі алею і каністру спірту. Аднак мужчыну гэтага было недастаткова. Праз некалькі дзён ён на таксі ноччу пад'ехаў да аўтастаянкі, дзе знаходзілася машына знаёмай. Ключом адамкнуў грузавы адсек і выкраў 11 пяцілітровых бутэлек алею і каністру спірту. Пасля іх прадаў.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым у крадзяжы і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе папраўчых работ тэрмінам на адзін год з вылікам ў даход дзяржавы 15% заробку, а таксама спагнаў на карысць пацярпелай 216 рублёў.
Прысуд набыў моц.