36-гадовага магілёўца пабіў незнаёмы мужчына. Інцыдэнт адбыўся ў бары «Стары горад», дзе пацярпелы адпачываў з сяброўкай.
35-гадоваму нецвярозаму мужчыну спадабалася жанчына, што танцавала. Ён падышоў да яе, а калі атрымаў адмову, вырашыў зняць з сябе штаны. Магіляўчанка паклікала прыяцеля, аднак агрэсіўны мужчына ўдарыў яго ў твар.
Вырашаецца пытанне, ці заводзіць крымінальную справу за хуліганства.