13.11.2018 / 20:21

Вяскоўца, які загінуў на чыгунцы пад Рагачовам, 6 гадоў таму таксама збіў цягнік 16

У суботу пад Рагачовам цягнік збіў 64-гадовага мужчыну. Выратаваць яго не ўдалося, паведамляе sb.by.

У той дзень ён выпіваў з сябрамі. Каб дабрацца дадому, ён вырашыў перайсці цераз чыгуначныя пуці. Аднак ён упаў, а неўзабаве з'явіўся цягнік.

6 гадоў таму, з розніцай у адзін дзень (11 лістапада), на гэтым жа ўчастку чыгункі сядзеў гэты ж вясковец. Тады, у 2012 годзе, мужчына атрымаў траўмы, але ўсё ж выжыў.

2
Ян Севярын Бакей / Адказаць
13.11.2018 / 20:32
не, як сабе хочаце, але гэта Рок. Прадвызначанасьць, Карма. успамінаю пра амэрыканца, якога маланкаю біла шэсьць разоў, а ён ўсё выжываў, пакуль нарэшце на сёмы....
1
Mikola / Адказаць
13.11.2018 / 20:36
Лес...
1
МатрУна / Адказаць
13.11.2018 / 20:54
чаму быць - таго не минаваць.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру