13.11.2018 / 20:43

Пад Баранавічамі бомж скраў з дачы пыласос, прас і ёлачныя цацкі 3

У міліцыю 12 лістапада звярнулася 55-гадовая жыхарка пасёлка Жамчужны, якая расказала, што ў яе абакралі дачу. Па словах жанчыны, з 28 кастрычніка да 11 лістапада хтосьці выдраў прабой з яе лецішча ў вёсцы Нябыты і вынес адтуль пыласос, прас, посуд і ёлачныя цацкі на суму 616 рублёў.

Аказалася, што крадзеж здзейсніў 46-гадовы бомж. Мужчыну затрымалі, аднак ён ужо паспеў прадаць выкрадзенае.

Цяпер міліцыя шукае пакупніка скрадзеных рэчаў.

0
Покупатель / Адказаць
13.11.2018 / 22:33
Бедняга. Пошол бы работать в РОВД и 46 лет был бы на пенсии. И пенсия 600 рублей. Так лазь по дачам.
0
вартўнік Цэбар Сема / Адказаць
14.11.2018 / 00:20
Нічога пра зэдлік не напісалі,які зьнік...
0
Мiця Выкручанскi / Адказаць
14.11.2018 / 09:39
....раньше на столах оставляли чарку-скварку...для залётных !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру