Удзел у Днях адкрытых дзвярэй — гэта найлепшы спосаб пазнаёміцца з універсітэтам, яго навучальнымі праграмамі, магчымасцямі ўдзелу ў праграмах абмену Erasmus+ і Сampus Europae, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі. Таксама падчас Дзён адкрытых дзвярэй абітурыенты здаюць уступныя іспыты ва ўніверсітэт.
Сёлета на сустрэчы ЕГУ надасць асаблівую ўвагу праграме агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі, сфарміраванай у адпаведнасці з адукацыйнай традыцыяй у галіне свабодных навук і мастацтваў (liberal arts and sciences).
Выкладчыкі ўніверсітэта прапануюць абітурыентам узяць удзел у адмысловым воркшопе «Я (не) гуманітарый», падчас якога яны паспрабуюць паказаць і распавесці, што ўяўляе сабой традыцыя ўніверсітэцкай гуманітарнай адукацыі.
Унікальныя практыкі воркшопа па развіццю майстэрства вядзення дыскусіі і работы з асноўнымі ідэямі гуманітарных навук ужо даўно паспяхова выкарыстоўваюцца ў ЕГУ і ўніверсітэтах-партнёрах у межах агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі.
Асноўныя задачы семінара — сфарміраваць і развіць у абітурыентах навыкі самастойна выказваць ідэі, фармуляваць уласную пазіцыю, разумець пры гэтым пазіцыю іншага і знаходзіць спосабы вырашэння праблем.
ЕГУ дапамагае вучням атрымаць бясплатную візу для наведвання Дзён адкрытых дзвярэй у Вільні і прапануе дакументальную і кардынатарскую падтрымку. Рэгістрацыя на мерапрыемства з візавай падтрымкай для навучэнцаў пройдзе да 19 лістапада.
Рэгістрацыя на мерапрыемства праходзіць па спасылцы.
Рэгістрацыя без візавай падтрымкі працягнецца да 10 студзеня.
Кансультацыі па пытаннях:
- па электроннай пошце: [email protected]
- у Skype: QuestionEHU