У аўторак у сталіцы падвялі вынікі конкурсу на стварэнне помніка князю Глебу Менскаму, выбраўшы пераможцу. TUT.BY паглядзеў на будучую першую конную скульптуру ў горадзе.

Галоўны архітэктар Мінска Павел Лучыновіч кажа, што з ініцыятывай паставіць помнік Глебу Мінскаму ў гарвыканкам звярнуліся прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Гэтую ідэю падтрымаў кіраўнік сталіцы Андрэй Шорац, і ўлады аб'явілі адкрыты конкурс на стварэнне манумента.

Па выніках першага этапу конкурсу ў кастрычніку журы вызначыла дакладнае месца і кампазіцыю помніка — гэта павінна быць (першая ў Мінску!) конная скульптура насупраць Кафедральнага сабора ў Верхнім горадзе.

У аўторак прайшоў другі этап конкурсу, на якім з 17 прэтэндэнтаў выбралі пераможцу. Павел Лучыновіч кажа, што з відавочным адрывам выйграла вось гэтая праца:

Яе аўтарамі з'яўляюцца скульптары Мікалай Байрачны (аўтар будучай скульптуры каровы каля Камароўкі) і Алег Купрыянаў (аўтар бабы Раі каля Камароўкі), а таксама архітэктар Анатоль Сярэдзіч.

Другое і трэцяе месца падзялілі працы Аляксандра Шатэрніка і Віктара Крамарэнкі, а таксама Юрыя Анушкі і Аляксандра Данцова. Яны выглядаюць вось так:

Па словах Паўла Лучыновіча, помнік з'явіцца не раней за канец 2019 года. Менавіта ў гэтым годзе спаўняецца 900 гадоў з дня смерці князя Глеба. Глабальных зменаў кампазіцыя не зведае, хіба што архітэктары яшчэ папрацуюць над яе прывязкай да мясцовасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?