22.11.2018 / 12:11

25 лістапада — рэканструкцыя баталіі 1812-га на Бярэзіне 14

Фонд «Краіна замкаў» запрашае 25 лістапада на рэканструкцыю баталіі, што разгарнулася падчас пераправы войскаў Напалеона праз Бярэзіну ў лістападзе 1812 года.

Акрамя наведвання самой рэканструкцыі бітвы, што адбудзецца пад Барысавам, каля вёскі Студзёнка, удзельнікі экскурсіі наведаюць цікавыя аб'екты ў ваколіцах.

У мястэчку Зембін можна будзе агледзіць касцёл Ушэсця Дзевы Марыі канца XVIII стагоддзя. 

У Барысаве экскурсанты пабачаць перадмостныя ўмацаванні часоў Напалеона, музей з цікавай экспазіцыяй, прысвечанай расійска-французскаму супрацьстаянню, а таксама стары горад з Уваскрасенскім саборам, касцёлам, сінагогай і старадаўняй забудовай.

Даведацца падрабязнасці і запісацца ў вандроўку, каб на свае вочы пабачыць падзеі даўніх часоў, можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

3
Мiця Выкручанскi / Адказаць
14.11.2018 / 10:05
...построили    ложный мост-подманку...а прошли левее !...слава ИМПЕРАТОРУ N !
10
сік / Адказаць
14.11.2018 / 10:09
Расіянская забаўка перамогабесаў. Беларусу не трэба туды хадзіць, бо палова ваюючых беларусаў была на баку Напалеона, а іншыя прымусова ваявалі за расіянцаў. Беларусам больш прыемна рэканструкцыя 1812 года :Напалеон у Маскве.
6
дык / Адказаць
15.11.2018 / 09:36
кстати та российская армия, это пушечное мясо из рабов и надсмотрщики рабовладельцы, по кадровому составу. очень мило что потомки большинства россиян помнят, что они рабы по прохождению и наряжаются соответственно. главное чтобы потомкам господ не забывали кланяться и ручку лобызать. реконструировать, так по полной.
зы
что там делают белорусы, непонятно. их предков вообще за скот имперцы держали. грабили, резали, насиловали. что при отступлении, что при наступлении.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру