flickr.com

flickr.com

Аўтар коміксаў Marvel Стэн Лі разам з дачкой Джэй Сі стварыў новага супергероя перад сваёй смерцю. Пра гэта Джэй Сі распавяла парталу TMZ.

«Я ўпрошвала яго зрабіць персанажа разам са мной ўсё маё жыццё. Мы працавалі над героем па імені Чалавек-бруд (Dirt Man)», — прызналася жанчына. Паводле яе слоў, Лі дапамог ёй развіць гісторыю персанажа, і апошнія праўкі пісьменнік прапанаваў перад самай смерцю.

Падрабязнасці аб новым героі трымаюцца ў сакрэце, аднак Джэй Сі мае намер развіваць гэты праект у надзеі, што калі-небудзь па ім здымуць фільм.

Апошнім персанажам, якога Стэн Лі прадставіў публіцы перад смерцю, стала «Скарб» (Jewel), кітайская поп-спявачка, якая валодае суперсіламі. Яна атрымала звышздольнасці пасля таямнічага інцыдэнту з зачараваным бранзалетам сваёй бабулі. Прататыпам гераіні стала кітайская спявачка G.E.M.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0