14.11.2018 / 11:07

У Ашмянскім раёне ў яме для адкідаў знайшлі цела мужчыны 2

Следчыя высвятляюць прычыны гібелі мужчыны, чыё цела 9 лістапада знайшлі ў яме для адходаў у адной з вёсак Ашмянскага раёна. Па асноўнай версіі, гэта няшчасны выпадак, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу Упраўлення СК па Гродзенскай вобласці.

Фота: прэс-служба Дзяржкамітэта судовых экспертыз

Цела 51-гадовага мужчыны знайшоў яго сваяк каля прадпрыемства ААТ «Гальшанскі крухмальны завод» у яме з адходамі вытворчасці — жамерынамі.

«Пры аглядзе бачных цялесных пашкоджанняў на целе не выяўлена. Каля ямы знаходзіўся воз з канём, якія належалі памерламу », — распавёў афіцыйны прадстаўнік абласнога УСК Сяргей Шаршаневіч.

Аказалася, у яму глыбінёй 5 метраў сістэматычна скідваюць адходы, але доступ да яе не абмежаваны. Гэтым карыстаюцца мясцовыя — самі дастаюць жамерыны і кормяць імі свойскую жывёлу. Следчыя лічаць, што гэтым жа займаўся мужчына: побач было вядро, а на яго ўчастку знайшлі тару з рэшткамі.

Па заключэнні экспертызы, прычынай смерці стала ўдушэнне адходамі крухмальнай вытворчасці; пры гэтым мужчына быў п’яны. Асноўная версія — няшчасны выпадак.

0
хвалера / Адказаць
14.11.2018 / 12:14
Як той Сіманенка, пайшоў на сьметніцу ды зьнік
0
Радар / Адказаць
14.11.2018 / 18:25
Ходят слухи что вокруг Минска полно тел. Дайте волю поисковикам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру