У лютым наступнага года ў шматфункцыянальным комплексе ў Лошыцы пачне працу кінатэатр і саўна, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў кампаніі-забудоўшчыку.

Кінатэатр складаецца з двух залаў, разлічаных агулам на 300 гледачоў. Зараз у іх завяршаюць рамонтныя работы, пасля чаго арандатар пачне ўсталёўваць абсталяванне. Аналагічная сітуацыя і з памяшканнямі, прызначанымі для SPA.

У гэтым жа годзе да канца снежня ў комплексе павінна адкрыцца піцэрыя вядомай сеткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0