14.11.2018 / 13:22

Верны сабака чакае гаспадыню 80 дзён ля месца яе смерці ВІДЭА 10

У Кітаі сабака ўжо 80 дзён чакае гаспадыню на месцы яе гібелі. Пра гэта паведамляе інфармацыйны партал China News.

З канца жніўня сабаку бачаць на абочыне дарогі, у горадзе Хух-Хота ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія.

«Ужо амаль тры месяцы, як ён з'явіўся. Сабака заўсёды тут, свеціць сонца, ці ідзе дождж. Гэта вельмі кранальна», — распавёў журналістам таксіст. Ён выказаў здагадку, што сабака чакае гаспадыню, загінулую ў аварыі на гэтым месцы раніцай 21 жніўня.

Мужчына дадаў, што сабаку некалькі разоў спрабавалі пакарміць, але ён палохаўся незнаёмцаў і ўцякаў, варта было да яго падысці. Калі людзі сыходзілі, сабака вяртаўся на сваё месца.

2
Пацыфіст / Адказаць
14.11.2018 / 13:44
Вось і адрозненне ад людзей! Не ўсіх, вядома...
1
Жвiр / Адказаць
14.11.2018 / 13:55
Tak.
0
Патриот своей страны / Адказаць
14.11.2018 / 14:08
Хатико
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру