14.11.2018 / 13:41

Мінчук падарыў сябру на дзень народзінаў марыхуану 9

Мінчанін падарыў аднаму на дзень нараджэння скрутак з марыхуанай, яго і імянінніка затрымала міліцыя, паведамляе мінская міліцыя

.

Падчас святкавання 19-годдзя адзін з таварышаў сказаў імянінніку, што ў яго няма грошай на падарунак, але паабяцаў прэзентаваць яго пазней. Праз некалькі дзён маладыя людзі сустрэліся ў кватэры сябра.

Той, як і абяцаў, падарыў прэзент - марыхуану. Выйшаўшы з кватэры, хлопец адправіўся да сябе дадому, а па дарозе быў затрыманы праваахоўнікамі з 5,5 г наркотыку.

Пазней быў затрыманы і збытчык. Ім аказаўся 20-гадовы мінчук. Марыхуану ён ўжываў сам і збываў у сталіцы. Дзе набываў наркотык, пакажа далейшае расследаванне.

4
Мiця Выкручанскi / Адказаць
14.11.2018 / 14:19
...скажи кто твой друг...!....и я скажу кто ты !
1
Денис / Адказаць
14.11.2018 / 14:46
Как и большинство расследований нашей милиции - "сдали подельники-стукачи"!
Сами могут только открывать преступления типа "на кухне после совместного распития напитков".
Дело 10-летней давности об убийстве кассирши в банкомате в Серебрянке уже раскрыли?
10
Белабандэравец / Адказаць
14.11.2018 / 14:58
Падарыць сябру на дзень нараджэння атруту - арыгінальная трактоўка дэфініцыі "сяброўства". Падарыць кілаграм яблыкаў - не, гэта не па-сучаснаму.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру