З 22 лістапада Польшча часова аднаўляе кантроль на мяжы, у тым ліку і на мяжы з Літвой, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы, піша Delfi.lt

Кантроль адновяць да 16 снежня. Такія меры Польшча прадпрымае з-за 24-й сесіі Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі зменаў клімату ААН у Катавіцах. Кантроль будуць ажыццяўляць на КПП, якія дзейнічалі да ўступлення краіны ў зону Шэнгена - на мяжы з Германіяй, Чэхіяй, Славакіяй і Літвой. Дадатковыя меры бяспекі будуць прыняты і ў польскіх аэрапортах.

Пры перасячэнні мяжы неабходна мець пры сабе пашпарт ці ідэнтыфікацыйную карту, іншыя дакументы для ідэнтыфікацыі асобы не падыходзяць (напрыклад, пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0