14.11.2018 / 20:45

У Мазыры п'яны мужчына ўдарыў сяброўку адвёрткай у шыю 13

Да 47-гадовага жыхара Мазыра прыйшлі 2 сяброўкі з гарэлкай і закускай. Адна з жанчын спявала прыпеўкі. Раптам гаспадар выйшаў з пакоя, а вярнуўся ўжо з адвёрткай. Падышоў да сваёй прыяцельцы, раптам сеў на яе калені і са словамі «памры, пачвара» парнуў яе інструментам у шыю, паведамляе «Тэлеканал Мазыр».

Пацярпелая сама патэлефанавала ў міліцыю і паскардзілася на тое, што яе хацелі забіць. Неўзабаве прыехалі і праваахоўнікі, і медыкі. У крыві мужчыны выявілі больш за 4,5 праміле алкаголю.

Мужчыне пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

2
Нехта / Адказаць
14.11.2018 / 21:36
Адвертка? ШРУБАУКА
1
Кот Мартын / Адказаць
14.11.2018 / 21:53
Нехта,
 это так важно ?... 
1
Зiма / Адказаць
14.11.2018 / 22:12
Нехта, цi не ведаеце Вы што значыць слова "карталюшкi"?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру