14.11.2018 / 22:29

Ва Украіне экранізавалі раман Сяргея Жадана «Варашылаўград» 12

Ва ўкраінскі пракат выйшла «Дзікае поле» — рэжысёрскі дэбют Яраслава Ладыгіна, экранізацыя «Варашылаўграда» Сяргея Жадана — папулярнага ўкраінскага рамана пра жыццё Луганшчыны пачатку 2000-ых. Раман выдаваўся на некалькіх еўрапейскіх мовах, у тым ліку па-беларуску.

Дзеянні фільма адбываюцца на Данбасе, куды пасля доўгай паўзы вяртаецца галоўны герой. Ён шукае свайго брата, які спрабаваў абараніць сямейны бізнэс — старую бензакалонку. Яна не вельмі каштоўная, але знаходзіцца на важным участку зямлі.

За першы тыдзень фільм сабраў у кінатэатрах 1,37 мільёна грыўняў (каля 50 тысяч даляраў).

1
Андрэйка-электравоз / Адказаць
15.11.2018 / 03:00
Вельмі добры раман, чытаў часткова па-беларуску, часткова па украінску, а ё яшчэ й аўдыё-кніга, якую сам Жадан і начытаў...
Паглядзім, што за кіно..
1
Аўген / Адказаць
15.11.2018 / 06:55
Раю паглядзець посттраўматычную рапсодыю
0
Между протчым / Адказаць
15.11.2018 / 10:14
З эратычнымі сцэнамі?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру