У Армэніі распачатая крымінальная справа супраць ЗАТ «Газпром Армения», якое належыць расейскаму «Газпрому». Фірму падазраюць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйных памерах, паведамляе Радыё Свабода.
У пэрыяд з 2016 па 2017 год кампанія «Газпром Армения» перадавала ў дзяржаўныя органы «заведама лжывыя» дадзеныя пра аб’ёмы газу, што прадаецца ў краіне. Шкода, нанесеная бюджэту Армэніі, ацэньваецца ў некалькі мільярдаў армянскіх драм, гаворыцца ў камюніке Камітэту дзяржаўных даходаў Армэніі.
Парушэньні выявілі сьледчыя падчас праверкі: высьветлілася, што «Газпром Армения» прыніжала свой прыбытак, тым самым ухіляючыся ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. У ведамстве заявілі, што кампанія таксама губляла газ падчас паставак на заправачныя станцыі.
Высьветлілася, што велічыня страт у разьмеркавальнай сыстэме ў чэрвені-ліпені 2018 году у параўнаньні з студзенем-траўнем 2018 году зьнізілася ў сярэднім у тры разы», — гаворыцца ў заяве.
У самой кампаніі заявілі, што інфармацыя ведамства «беспадстаўная», а сама кампанія заўсёды выконвала ўсе падатковыя абавязацельствы.
«Комплексная праверка ў кампаніі пачалася 1 кастрычніка і працягваецца да сёньняшняга дня. Дагэтуль камітэт не прадставіў якога-кольвек эпізоду аб парушэньні кампаніяй палажэньняў падатковага заканадаўства», — гаворыцца ў прэс-рэлізе «Газпром Армении».
«Газпром Армения» — манапаліст на рынку паставак газу ў Армэніі. Паводле кантракту, падпісанага з «Газпрамам» ў 2014 годзе, фірма закупляе ў Расеі 2,5 мільярда кубічных мэтраў газу штого