15.11.2018 / 10:50

13 краін хочуць закупіць расійскія С-400 4

Фота з Вікіпедыі

Прынамсі 13 краін зацікаўлены ў набыцці расійскіх зенітных ракетных сістэм С-400 замест платформаў, створаных амерыканскімі кампаніямі. Іх не палохаюць магчымыя санкцыі з боку Вашынгтона, паведамілі тэлеканалу CNBC крыніцы, знаёмыя з інфармацыяй разведкі ЗША.

Па іх словах, у Саудаўскай Аравіі, Катары, Алжыры, Марока, Егіпце, В'етнаме і Іраку ўжо абмяркоўваюць пытанне набыцця С-400.

Адзін з суразмоўцаў канала патлумачыў перавагі расійскіх сістэм перад амерыканскімі. Ён адзначыў, што працэс набыцця зброі ЗША ускладнены бюракратычнымі затрымкамі: неабходна атрымаць дазвол некалькіх ведамстваў, тады як у Расіі гэта зрабіць прасцей і хутчэй. Акрамя таго, адзначыла крыніца, Масква прадае ўзбраенне за меншую цану, і яно не мае патрэбы ў дарагой тэхпадтрымцы.

Іншы суразмоўца распавёў журналістам, што Расія, як правіла, можа пачаць пастаўкі сістэм на працягу двух гадоў пасля падпісання кантракту, чаго наўрад ці можна чакаць ад ЗША.

Што тычыцца тэхнічных характарыстык С-400, то адзін з крыніц канала заўважыў, што хоць гэта зброя не ідэальна, але можа зацямніць амерыканскую супрацьракетную сістэму THAAD.

У кастрычніку паведамлялася, што расійскія платформы купіла Індыя. Да гэтага былі падпісаныя кантракты з Кітаем і Турцыяй.

С-400 «Трыумф» — расійская зенітная ракетная сістэма вялікай і сярэдняй далёкасці. Прызначана для знішчэння ўсіх сучасных і перспектыўных сродкаў паветрана-касмічнага нападу. Прынятая на ўзбраенне ў Расіі ў 2007 годзе.

3
AlesGut / Адказаць
15.11.2018 / 13:08
Гледзючы на спіс краінаў, можна зразумець, што хочуць проста распілаваць дзяржаўныя грошы, бо сэнсу набыццё ня мае. Тое, як комплекс знішчае сучасныя, а тым больш перспектыўныя, цэлі можна было ўбачыць па Сірыі.
5
Звычайны хлопец / Адказаць
15.11.2018 / 13:47
AlesGut, спецыялист ;)
0
VNX / Адказаць
15.11.2018 / 14:23
Арабы всегда были падки до советско-российских рекламных буклетов о пво. За что не раз и расплачивались. У Китая свой сугубо пиратско -технический интерес. Так что из осознанного выбора только Турция и Индия.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру