15.11.2018 / 12:42

Крэмль патлумачыў гісторыю з металашукальнікам і Пуціным у Сінгапуры 18

kremlin.ru

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў абвергнуў просьбу сінгапурскіх службаў бяспекі да Уладзіміра Пуціна прайсці праз рамку металашукальніка. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя «Гаворыць Масква» ў сваім Telegram-канале.

«Ён праходзіў, як і ўсе, праз турнікет», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Раней у чацвер журналіст крамлёўскага пула Дзмітрый Смірноў паведаміў, што Пуціну падчас саміта Расія — АСЕАН не трэба было праходзіць праз рамку металашукальніка, пра што раней напісаў спецыяльны карэспандэнт газеты «Коммерсант» Андрэй Калеснікаў.

У рэпартажы ад 14 лiстапада Калеснікаў пісаў, што па патрабаванні службаў бяспекі расійскі лідар прайшоў праз рамку металашукальніка і «зазвінеў». Аднак надглядаць Пуціна не сталі, гаворыцца ў матэрыяле. Карэспандэнт таксама адзначае, што звычайна на падобныя мерапрыемствы кіраўнікоў дзяржаў і міністраў прапускаюць праз асобны праход, адзначае lenta.ru.

0
асфальтоукладчик / Адказаць
15.11.2018 / 13:09
Все выглядит логино.
 Если посольство РФ в Аргентине занималось наркотрафиком то у президента и полномочий побольше и контроля поменьше .
0
сік / Адказаць
15.11.2018 / 13:13
Ардынцы здзіўлены, што ў Сінгапуры законы для ўсіх. Ботаксны фюрэр для іх святы.
19
Металашукальник / Адказаць
15.11.2018 / 13:22
Калесьникау вядомы баламут з прыдуркаватым имиджам "дешевки" у медыйных колах Масквы, яго у сур"ез нихто не успрымае. Таму и инфармацыя з яго вуснау даверу не мае.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру