15.11.2018 / 14:23

Дальнабойшчык з Гродна парваў пашпарт жонкі — і трапіў пад крымінальную справу 5

Як паведамляе міліцыя рэгіёна, гарадзенец рэгулярна высвятляў адносіны з жонкай. Яны жывуць на вуліцы Багушэвіча.

Мужчына працуе дальнабойшчыкам, але, вяртаючыся з рэйсу, ён, па словах жанчыны, пастаянна скандаліў. Яна вырашыла падаць на развод. Аднойчы мужчына, прыйшоўшы дахаты ў стане алкагольнага ап'янення, дастаў з сумкі пашпарт жонкі, у якім была віза. «Я гэтую візу купіў, больш яе ў цябе не будзе», — разарваў пашпарт, паклаў яго ў кішэню і пайшоў.

За псаванне пашпарта яму пагражае крымінальная адказнасць.

13
Serg / Адказаць
15.11.2018 / 16:07
Может она хочет развестись, а он любит ее и детей!!! разве это преступление?
1
Сергей / Адказаць
15.11.2018 / 16:16
Serg , типичные беларуские семейные отношения. Построены на любви?
3
wik / Адказаць
15.11.2018 / 16:58
пашпарт рвать нельзя ? это же бумага ...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру