15.11.2018 / 15:37

Жахлівыя падрабязнасці забойства ў лесе пад Лёзнам: 28-гадовую жанчыну пахавалі яшчэ жывую 8

Следчыя выявілі новыя абставіны забойства 28-гадовай жыхаркі Віцебска ў Лёзненскім раёне, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.

Як паказала судова-медыцынская экспертыза, жанчына была жывая ў момант пахавання. Забойства адбылося 18 верасня ў прамежак часу з 16.30 па 20.30.

У верасні ў міліцыю звярнулася 24-гадовая жанчына і паведаміла, што ў дачыненні да яе знаёмай здзейсненыя супрацьпраўныя дзеянні. Пазней высветлілася, што ў лесе ў Лёзненскім раёне было знойдзена закапанае цела жанчыны. Напярэдадні трагедыі загінулая адпачывала дома ў кампаніі знаёмых. Пасля застолля яна разам з мужчынам і жанчынай з той жа кампаніі паехала ў лес. Тут ёй нанеслі некалькі удараў і пахавалі.

На дадзены момант 21-гадоваму мужчыну i 24-гадовай жанчыне выстаўлена абвінавачанне на падставе ч.2 арт.139 КК (забойства, здзейсненае пры абцяжваючых абставінах). Яны пад вартай.

Таксама цікава, што ў ходзе следства пацвердзіўся намер абвінавачанага здаваць кватэру загінулай. На адным з інтэрнэт-рэсурсаў была аб'ява, якую той паспеў размясціць пасля злачынства

Некалькі разоў ударылі па галаве, а потым закапалі цела пад дрэвам: у Віцебску жорстка забілі 28-гадовую жанчыну

0
инопланетный гость / Адказаць
15.11.2018 / 15:58
лоб зелёнкой упырю
12
норм / Адказаць
15.11.2018 / 20:36
русский мир! а не, беларуский
0
Жизнь / Адказаць
16.11.2018 / 00:34
Изощрённые убийства стали нашей обыденностью! Поздравляю!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру