Вядомы палітык асуджаны за ўдзел у сакавіцкіх падзеях на Кастрычніцкай плошчы. Паводле пастановы суду, якую атрымалі сваякі Вячаслава Сіўчыка, суд над ім адбыўся яшчэ 19 траўня.

У судзе заявілі, што справу разгледзелі без удзелу Вячаслава Сіўчыка, паколькі ў суд ён не зьявіўся, хаця быў папярэджаны.

Вячаслаў Сіўчык ужо некалькі тыдняў знаходзіцца ў Кіеве.

Нагадаем, за дзень да разгону намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы ён быў затрыманы, зьбіты, а потым трапіў у шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0