15.11.2018 / 17:49

У Бранску беларус з пісталетам адабраў у 19-гадовага хлопца мабільнік 6

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 10 лістапада ў Бранску. Да 19-гадовага хлопца падышоў незнаёмы і, пагражаючы пісталетам, запатрабаваў аддаць дарагі мабільны тэлефон. Атрымаўшы яго, разбойнік знік, паведамляе «Брянск Today».

А хлопец паведаміў пра здарэнне ў паліцыю. Аператыўнікам спатрэбілася менш за суткі, каб затрымаць зламысніка. Ім аказаўся раней судзімы 21-гадовы грамадзянін Беларусі. Пры затрыманні ў жыллі падазраванага знайшлі пнеўматычны пісталет і мабільнік пацярпелага.

Распачалі крымінальную справу. За разбой беларусу цяпер пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з накладаннем буйнога штрафу.

3
Васіль / Адказаць
15.11.2018 / 18:08
Беларускі крымінал нічым не адрозніваецца ад крыміналу расейскага .Чакаю абураных каментароаў пра тое,як беларусы едуць у чужую краіну і некаторыя з іх паводзяць сябе не лепшым чынам .
0
Iван / Адказаць
15.11.2018 / 18:16
Прыкра , што ёсць такiя, суайчыннiкi ...
1
ахаха / Адказаць
15.11.2018 / 19:34
Беларуски сьвет.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру