15.11.2018 / 18:56

Год «хіміі» атрымаў хлопец за сувязь з непаўналетняй у Валожыне 4

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Валожына атрымаў год абмежавання волі за палавую сувязь з 15-гадовай дзяўчынкай. Хлопец атрымаў год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Памочнік пракурора Валожынскага раёна Надзея Радзевіч расказала Млын.by:

— 20-гадовы хлопец і яго 15-гадовая сяброўка з розных раёнаў Мінскай вобласці. Хлопец працуе ў арганізацыі, якая дала яму інтэрнат у Валожыне. У гэтым інтэрнаце яны і сустракаліся. Абвінавачаны ў судзе цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся, пацвердзіў усе дзесяць эпізодаў палавых адносін з непаўналетняй, якія выявіла следства.

Надзея Радзевіч адзначыла, што каханне маладых людзей было ўзаемным. І ў судзе дзяўчынка прасіла строга не караць каханага.

Яшчэ падчас папярэдняга расследавання ў сваіх паказаннях хлопец распавядаў, што спачатку яны проста сябравалі. Але ўзаемаадносіны паступова перасталі быць дружбай.

Цяпер на працягу года свабода маладога чалавека будзе абмежаваная. Але ён зможа працягваць працаваць або на сваім месцы ў Валожыне, або па месцы жыхарства.

Абвінавачанаму толькі трэба ўзгадніць сваё месца пражывання і працы з крымінальна-выканаўчай інспекцыяй.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны.

0
Серж дубль / Адказаць
15.11.2018 / 19:29
Зачем вы тянете постоянно сюда эти "новости".
3
test user / Адказаць
15.11.2018 / 21:19
Калі ў іх сапраўды каханне, мог бы і пачакаць да 16 год.
0
Кунцевич / Адказаць
16.11.2018 / 14:24
Джульетте было 14, если бы не вендетта, жили бы с Ромео долго и счастливо..
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру