15.11.2018 / 22:04

Індыец зняўся з кобрай на плячах і памёр ВІДЭА 6

У Індыі мужчына паспрабаваў зрабіць эфектныя кадры з кобрай і памёр ад яе ўкусу, паведамляе брытанская Daily Mail.

24-гадовы Дж Джагадзіш зайшоў да 50-гадовага заклінальніка змей і вырашыў сфатаграфавацца з яго кобрай. Усё здымаў на відэа сябар Джагадзіша.

Заклінальнік змей перадаў Джагадзішу рэптылію, і той паклаў яе сабе на плечы, прытрымліваючы за галаву. Індыец папрасіў сябра сфатаграфаваць яго, калі кобра ўкусіла яго ў руку. Відавочцы выклікалі хуткую, мужчыну адвезлі ў бальніцу, дзе лекары канстатавалі яго смерць.

Паліцэйскія адзначылі, што заклінальнік змей вырваў іклы ў кобры і адпампаваў з яе яд некалькі тыдняў таму, але за гэты час змяя зноў яго назапасіла. На заклінальніка завялі крымінальную справу.

0
Шляхціц размазня / Адказаць
15.11.2018 / 22:49
Сэлфі пайшло атрутай...
1
Салака / Адказаць
16.11.2018 / 05:29
Спадзяюся што справу завялі за жорсткае абыходжанне з жывёламі а не за смерць гэнага дуралея.
0
Депутат / Адказаць
16.11.2018 / 07:32
И премия Дарвина в этот раз уходит представителям Индии.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру