15.11.2018 / 22:25

Чыноўнікі пра настаўніцу музычнай школы без святла: Мы яе не звальнялі, а проста пагутарылі 13

У аддзеле культуры Гродзенскага райвыканкама пракаментавалі Tut.by сітуацыю з музычнай школай без святла ў Падлабенні. Чыноўнікі запэўніваюць: цяпер дзеці займаюцца ў памяшканні мясцовай бібліятэкі, а педагог, якая расказала аб праблеме з электрычнасцю ў музычнай школе, працягвае працаваць.

Чытайце таксама: Педагогу з-пад Гродна, якая расказала пра музычную школу без святла, прыйшлося звольніцца

Сфатаграфавала, як праходзяць заняткі ў цемры, настаўнік па сальфеджыа Алена — і перадала здымкі сваім знаёмым. Так фатаграфіі з'явіліся ў інтэрнэце. Раніцай 15 лістапада педагога, па яе словах, папрасілі напісаць заяву аб звальненні па ўласным жаданні.

Сёння ж заняткі сталі праходзіць у бібліятэцы — і ўжо пры электрычнасці.

«15 лістапада гэтага педагога запрасілі на раду аддзела культуры, дзе яна патлумачыла ў пісьмовай форме свае паводзіны з нагоды фотаздымка, зробленага ёю ў вячэрні час сутак. Цяпер вырашаецца аб прыцягненні да адказнасці вінаватых асоб. На гэты момант настаўнік працягвае працаваць і весці заняткі ў памяшканні сельскай бібліятэкі», — гаворыцца ў афіцыйным адказе аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама парталу Tut.by.

У аддзеле культуры райвыканкама ў асабістай гутарцы кажуць, што настаўнік працягвае працаваць у музычнай школе, а з ёй была «толькі праведзена гутарка».

— Звальняць педагога ніхто не збіраецца. На яе ніхто не ціснуў. Мы проста растлумачвалі сітуацыю, — кажа галоўны спецыяліст аддзела Аксана Грынцэвіч.

1
оп / Адказаць
15.11.2018 / 22:38
"объяснила в письменном виде свое поведение" нечего не надо было писать
 
1
- - - / Адказаць
15.11.2018 / 22:39
Ну гэта проста нейкая замалёўка з кнігі "НОЧ" Віктара Марціновіча
0
Дед Мороз / Адказаць
15.11.2018 / 22:42
на диктофон нужно записывать речи мутных чиновников
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру